Гэта старонка не была вычытаная
Мёду-піва на пачосткі,
Толькі бог няхай гадуе
Роду дрэўняга адросткі!
(Хутка вышаў.)
З’ЯВА ХХХ
Суддзя.
Як ўзгарэўся, як узвіўся,
Бы бязвусы малайчына,
Што поўгода як жаніўся,
На’т забыўся пра дзяўчыну.
Патурбуйся, пане пісар:
Войт з папом стаяць на ганку.
Клікні іх — чакаюць зранку —
Войт сказаў, а пан забыўся.
Пісар.
Пан суддзя, гасцёва вока
Бачыць многа і глыбока.
З’ЯВА ХХХІ
Уваходзіць Марына.
Суддзя.
Ты Марына?
Марына.
Я — Марына.
Суддзя.
Князь-Івана…
Марына.
Гадавала.
Суддзя.
Ты сказаць суду павінна
Шчыру праўду. Пражывала
Ты ў Агаты?
Марына.
Пражывала.
Суддзя.
Хто быў муж твае Агаты?
Марына.
Пана Дулі быў падданы.
Суддзя.
Хто пан Дуля?
Адам.
Небагаты
Шляхціц. — Выпатрашан панам
Князь-Капустай. Над адною