Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/288

Гэта старонка не была вычытаная

Вас, мой княжа…
Папа-ж, мусіць,
Каваля вянчаць прымусяць.

(Усхапіўся князь Капуста, кінуўся да зброі. Яго перапыняе суддзя).

Суддзя.
Не турбуйцеся вы, княжа!
Вузел з пісарам развяжам
Самі мы, і сёння к ночы
Пан абніме стан дзявочы,
Калі вам яна па густу.
І ўсё будзе шыта-крыта —
Ёсць на свеце, князь-Капуста,
Суддзі Ржэчы Паспалітай.

(Усе трое выходзяць).

З’ЯВА ХХХІХ

Уладзік хутка ўбягае, адмыкае вежу і выводзіць закаванага Атамана.

Уладзік.
Збег Адам і ключ ад вежы
Кінуў ў роспачы пад ногі,
Я наткнуўся…
Атаман.
Не зракліся
Запарожца, значыць, богі.
А я думаў, — на асіне
Без пары казак загіне,
І над вокам над казачым
Без пары крумчак закрача.
Уладзік.
Хай пакрача гэтым разам
Над княгіняй ды над Ясем.
Мы-ж і гэтую аздобу
Кінем князю на хваробу.

(Здымае кайданы з Атамана і кідае іх у вежу).

Атаман.
Дзякуй, Ўладзік. Падзямеллем
Я пасуну да Бярозы.
Ты-ж бліжэй трымайся к зеллю,
Што пад вежай. Ні пагрозы,
Ні загады не павінны
Адцягнуць цябе ад вежы…
Шнур падпаліш, мы ўварвемся,
І паноў, як стой, дарэжам.

Заслона.