Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/291

Гэта старонка не была вычытаная

Ўспенім мы Бярозу,
Паплыве дымок ад замкаў
На сухія лозы.
І калі згараць палацы,
На сваю зямліцу
Выйдзеш ты для вольнай працы
Вольнай маладзіцай.
Кацярына.
Веру я табе, мой лада,
Больш, як богу, веру —
Паляцець з табою рада
Ў свет зязюлькай шэрай.

З’ЯВА ІІІ

Стаміўшыся, уваходзіць Прузына, матка Каці.

Прузына.
«Дарэмная трата і просьбы і часу», —
Сказаў ты, Рыгорка, і праўду сказаў,
Падбіліся ногі, сама знебылася,
А ён хоць-бы слова старой адказаў.
Ды чула праз суд іх, — выходзілі людзі:
Шамяка, раўнуючы з імі, — святы.
Судзі ты іх, божа, як нас яны судзяць,
Рабі-ж, мой Рыгорка, як ведаеш ты.
Няма нам ратунку ад крыўды і змана,
Бо ліст караля — толькі скрутак папер,
І вольны й прыгонны — нявольнікі пану,
А пан — ашалеўшы ад прагнасці звер.
Рыгор.
Ну што-ж, пераксці нас, матуля, на дружбу,
Каб радасць і гора — усё папалам.
Прузына.
Ды ўжо-ж, саслужу вам апошнюю службу,
Узяла што ад маткі, дачцы перадам.

(Пайшлі ўсе трое ў хату).

З’ЯВА ІV

Праходзіць стары казак Юхым і малады казак.

Малады казак.
Пракляты поп, успёрся з певунамі
І шмыг у двор.
Стары казак Юхым.
Хутчэй урок адбыць,
Бо дні укосныя, упусціш за панамі,

А потым тыднямі на полі будзе гніць,