«Не будзе татачка на вяселлечку —
Сырая зямля дзверы залягла,
Аконцы засланіла,
На вяселлейка не пусціла.
Смаляныя дошкі
Сціснулі ножкі,
Не можа устаць
К свайму дзіцяці,
Шчасця-долю даці».
Дзед Ахрэм.
Стань, маці,
На божай пастаці,
Дай благаславенне
Свайму дзіцяці.
Прузына (благаслаўляючы абразамі).
Хрышчуся, малюся богу,
Благаслаўляю дзіцятка ў дарогу,
На шлюб стаці,
Вянцы прыняці.
Вянец узяўшы,
Век векаваці,
Дзяцей гадаваці —
Сыноў-пахароў,
Дачок-жнеечак.
Век векаваці,
Дабра нажываці
У добрым здароўі,
У вясёлым жыцці,
Людзям на пацеху,
Сабе на пажытак,
Госпаду богу на хвалу.
Дзявочы хор.
А поп, поп, дабрадзею,
Не звані рана ў нядзелю,
А звані позна ў суботу,
Загадай дзеўкам работу,
Каб была вулачка мецена,
Каб была Кацечка праведзена.
Мецена вулачка з канца ў канец,
Ведзена Кацечка пад вянец.
З’ЯВА VІ
1-шы казак.
Тпру, кабыла! Стой, поп!
Поп.