Дарота.
Каго-ж, як не дачку?
Адвернік.
О, тады я уступлюся! Ваша дачка…
Дай бог такіх
Ўсім добрым людзям: і разумна, і прыгожа,
І ў маці ўся пайшла…
Дарота.
Вы нагаворыце, пане Адвернік!
Адвернік.
Я шчыры чалавек, што думаю, то і кажу.
Вось думаю, што з жонкаю такой
Шчаслівым быў-бы шляхціч…
Так, шляхціч, чалавек з дастаткам, паважаны…
Дарота.
Дзе нам, пры нашай беднасці, такіх завабіць?
Адвернік.
Кажыце, матухна, каму другому, а мне вядома,
Што з вашым розумам капейчына ў рубель
Так перакуліцца, што й не заўважыш!
Дарота.
Найшлі каму зайздросціць, пан Адвернік!
Удовін лёс — гарох ускрай дарогі,
Хто йдзе, той і ўварве. Вось, як шкурат
У полымі, і круцішся, а ўжо людзям здаецца…
Адвернік.
Дык пашукаць патрэбна абаронцу…
Дарота.
Дзе мне ўжо! Дай бог дачку прыстроіць.
Адвернік.
Я пра дачку й кажу.
Дарота.
Мо’ пан прышоў за свата?
Адвернік.
Нашто мне сватам быць? Хай за мяне
Яшчэ сваты паходзяць.
Дарота.
Ну, пане мой, за вас сватам хадзьбы
Даўгой не будзе: к вашаму багаццю
Дадаў кароль яшчэ шляхецтва, кажуць…
Адвернік.
Даў, даў, хай бог яму здароўе дасць,
Бургамістрам шляхецтва даў у Вільні.
Дарота.
О, вы цяпер заганарыцеся.
Адвернік.
Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/43
Гэта старонка не была вычытаная