Гэта старонка не была вычытаная
Арына.
І-і, белая галубка! галубкі ўсе такія:
Пабыў і паляцеў. І іншы прыляціць,
Калі таго не верне бог…
(За вокнамі чуваць шархуны. Маргарыта кінулася да акна).
Вось чуеш — крыльцы зазвінелі. Дай бог добры пуць!
(Арына таксама падышла да акна, глядзіць).
І бацька з імі сеў… Мо’ да царквы, каб памаліцца?
А з маткай хто стаіць? Няўжо Адвернік?
(Праз нейкі час уваходзіць Дарота, Адвернік і слуга з сомам).
Дарота.
Заходзьце, пан Адвернік, і суцешце
Сваю нявесту самі.
Маргарыта (з жахам).
Нявесту? Мамка, мамачка, Арына!
Бяжы, вярні яго! Скажы, што гіну!
Зязюлькаю ляці услед!
(Яна падае непрытомная на рукі Арыне).
Заслона.