Чэхі.
Віват каралю!
Немцы.
Гох біскупу!
Георгій.
Няхай жыве настойлівасць, мой Товій,
Няхай жыве святло навукі!
Заслона
КАРЦІНА ДРУГАЯ.
Глагоўскі.
Маладыя сябры мае!
Сярод сямі узгоркаў Рыма
Было слаўнейшых два:
Капіталійскі, з храмам
Юпітэра, Юноны і Мінервы, —
То было сэрца Рымскае дзяржавы, —
І Авентын, куды збіраліся плебеі,
Калі сцяг бунту узнімалі
Супроць патрыцыяў.
Сябры мае,
Мы брацтва наша маладое
Назвалі Авентынам нездарма.
Наш Авентын —
Узгорак Розуму, прытул Навукі.
Няхай астатнім светам правіць Капітолій,
На Авентыне мы — цары! Сягоння
Святкуем выпуск бакалаўраў новых
Сямі мастацтваў вольных.
Калі сабраліся усе, прашу к застоллю!
Георгій.
Спазніўся Андржэяка — чэх, але
Хто позна ходзіць, сам сабе і шкодзіць.
Забржэзінскі.
А тырсафорам сёння хто?
Георгій.
А тырсафорам, пане Забржэзінскі, быць табе
Па праву: