Георгій.
Я чалавек, якому вы, звязаўшы рукі,
Звязалі і язык.
Паоло (замахнуўся шабляй).
Адказвай і адразу, бо…
Для камандора дорагі хвіліны.
Ён ранен… памірае.
Георгій.
Калі ты хочаш, каб хутчэй было,
Дык рассячы не галаву, — вяроўкі,
Якімі звязан я.
Паоло.
Эй, развязаць яго!
Вы — доктар?
Георгій.
Я — бакалаўр, аднак ў лякарскіх справах
Я разумею.
Паоло
Вось камандор наш ранены і вось яго нявеста.
Ратуйце іх жыццё. Калі ўратуеце, дам волю
І ўзнагароду ўзяць самім дам права.
Георгій.
А калі не адратую?
Паоло.
Тады, даруйце, але вас жывога
Мы пахаваем разам з ім.
Георгій.
Даўно ён ранены?
Паоло.
З гадзіну будзе.
Георгій.
А яна?
Паоло.
Тады-ж, як раніла яго.
Георгій.
Слугу майго таксама развяжыце.
Паоло.
Не развязаць, — павесіць загадаю зараз,
Калі яшчэ ты памарудзіш…
Георгій.
Загад мой выканаць, інакш я пальцам не крану
І за жыццё яго ў адказе сам ты, браво!
Паоло.