Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

тычнай іерархіі Літоўска-рускае дзяржавы. У той час як мяшчане старажытных вялікіх гарадоў, як напр., Полацку, Віцебску, Кіеву, Вільні, Трок і інш. рэзка выасабняліся ад валасных людзей і стаялі на палажэньні, якое рабіла іх свайго роду вышэйшым станам ў дзяржаве, мяшчане невялічкіх мястэчак амаль што ня розьніліся ад валасных сялян, з якімі яны супольна працавалі на гаспадарскім двары, супольна несьлі розныя павіннасьці і плацілі падаткі. Затым, у той час як мяшчане такіх гарадоў, як Полацак і Віцебск, былі політычна забясьпечаны настолькі, наколькі князі і паны, гэта значыць не маглі быць адданы гаспадаром у падданства прыватным асобам, мяшчане нязначных мест і паселішчаў лічыліся толькі пасяленцамі ў гаспадарскіх маёнтках і раздаваліся нярэдка з гэтымі маёнткамі прыватным асобам разам з сялянамі".

Затым М. К. Любаўскі высьвятляе адносіны вялікакняскіх намесьнікаў-дзяржаўцаў да мяшчан нязначных мест. Па нагляданьнях аўтара ў многіх нязначных местах ня было нават сваёй асобнай улады і яны непасрэдна падлягалі гаспадарскім ураднікам, або іх слугам, якія ведалі павіннасьцямі мяшчан. У падняпроўскіх местах, за выключэньнем Крычава, валасныя "старцы" былі як сялянскаю, так і мяшчанскаю ўладаю. Улада мест з майдэборскім правам адказвала перад намесьнікам-дзяржаўцаю за выкананьне сваіх павіннасьцяў у тым ліку і па гаспадарскім двары, калі места было абавязана несьці такія павіннасьці.

Проф. М. К. Любаўскі вызначае тыя павіннасьці мяшчан розных мест, якія яны несьлі ў канцы XV і пачатку XVI ст. Такімі павіннасьцямі і падаткамі былі пазямельныя, як дзякла і „пенязи, которые за дзяклом идут“, чынш, стацыя, падводная павіннасьць і інш., затым сярэбшчына і ардыншчына, якія таксама ішлі ў гаспадарскі скарб, як і пазямельныя падаткі, праз намесьнікаў-дзяржаўцаў.

Апроч пазямельных і агульна - дзяржаўных падаткаў, месты плацілі гандлёвыя і прамысловыя падаткі, якія таксама ішлі праз намесьнікаў-дзяржаўцаў; апошнім належаў нагляд за правільным зьбіраньнем іх і сваячаснымі ўзносамі ў гаспадарскі скарб.

Па досьледах М. К. Любаўскага намесьнікі-дзяржаўцы і цівуны ў местах былі зборшчыкамі гаспадарскіх прыбыткаў і фінансавымі агэнтамі вялікага князя, хаця гэтае сваё значэньне яны павінны былі дзяліць з іншымі ўрадавымі асобамі. Як і ў вёсках, намесьнікі-дзяржаўцы павінны былі дбаць аб магчымай паўнаце плацёжных сіл, прымаць меры да організацыі мест і запаўненьня пустых мяшчанскіх вучасткаў прыбылымі людзьмі. У местах без майдэборскага права