Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/24

Гэта старонка была вычытаная

хаця і ў агульнай форме, што гэтае права было чужаземным, нямецкім.

В. Антановіч[1] лічыць, што з майдэборскага права ўзята толькі надворная пабудова мест і іх організацыя, а кіруючымі юрыдычнымі нормамі былі свае, тутэйшыя звычаі.

Сярэдні погляд выказвае проф. Кісьцякоўскі, які лічыць што майдэборскае права ня толькі дала надворную організацыю мест і было ня толькі номінальным, але і фактычна ўжывалася. Судовыя мескія інстытуцыі карысталіся сводамі нямецкага права ў выданьнях польскіх юрыстых. З другога боку, аднак, і майдэборскае права зьмянялася ад мясцовых юрыдычных звычаяў і паглядаў, якія нярэдка ужываліся разам з ім і часта яго замянялі[2].

Да яго поглядаў далучаецца і Тараноўскі[3]. Ён прыводзіць довады для абаснаваньня свайго погляду. У прывілеях на майдэборскае права, якія даваліся местам Літоўскага княства, няма ніякіх паказаньняў на тыя памятнікі права, якімі трэба карыстацца, ні слова не гаворыцца аб тых зборніках, дзе трэба шукаць асноўных норм права і якую рэдакцыю права законадаўца лічыць абавязковай. Прывілеі гавораць аб звальненьні ад падуладнасьці і падсуднасьці мясцоваму ўраду—замковаму і земскаму і аб утварэньні мескае ўлады, якая была розная ў паасобных местах. Прывілеі— гэта ня хартыі, якія гарантуюць местам тую ці іншую незалежнасьць і самастойнасьць. Пад гэтай самастойнасьцю разумеецца ня толькі права пабудовы суду і кіраўніцтва па тыпе нямецкіх мест, але і права рэглямэнтацыі жыцьцёвых узаемадносін на асновах майдэборскага права[4]. Прывілеі даюць права зрабіць вывад, што нормы нямецкага права клаліся ў аснову пастаноў суду з адменаю права рускага, польскага і звычайнага. Але ня ўсё, па думцы Тараноўскага, магло быць ахоплена нямецкім правам. Па словах Тараноўскага, Гроіцкі ў сваім „Porzadku" прызнае за звычаем значэньне субсідыарнае крыніцы права. Гроіцкі праводзіць, нават, ідэю аб аднолькавым значэньні звычаю і пісанага права: „dobry zwyczaj za prawo jest“. Гроіцкі патрабуе адмены толькі неразумных звычаяў. Месты Літвы і Беларусі рэцэпавалі майдэборскае права, але адначасна ўжываўся і свой звычай. Гэты звычай дапаўняў недахваты майдэборскага права, лагодзіў яго супярэчнасьці і, нават, станавіўся на яго месца, калі

  1. Антонович. „Предисловие" ў т. І, ч. V Архива Юго-Запад. России.
  2. Кистяковский. Права, па которым судится малороссийский народ. Киевск. Универ. Изв. 1878 г. №№ 11 і 12, стар. 995.
  3. Ф. В. Тарановский. Обзор памятников Магдебургского права западно-русских городов Литовской эпохи, Варшава. 1898 г.
  4. Тарановский, стар. 35.