роль вырашэньне гэтай справы адкладае да будучага сойму, а пакуль номінат ня будзе сэнатарам і ня будзе карыстацца даходамі Віленскага біскупства. У наступныя часы становішча Жыгімонта Вазы пагоршылася дзякуючы вайне за швэцкі прастол і пасьля сьмерці Кракаўскага біскупа Юрыя Радзівіла Бернарду Мацееўскаму была аддадзена Кракаўская катэдра, і на Віленскую быў назначан літвін і тубылец Бэнадзікт Война ў 1600 г.
Такім чынам літоўска-беларускі погляд на констытуцыю Вялікага княства атрымаў перамогу. Гэтая барацьба мела вялізарнае прынцыповае значэньне. Гэта добра разумелі і палякі, пад уплывам якіх у гэтым пытаньні быў кароль, і літоўска-беларускае грамадзянства. Здацца ў гэтым аддзельным выпадку значыла даць грунт канкрэтнага прэцэдэнту і дзеля будучых узаемаадносін да Польшчы. У гэтай барацьбе змагаліся два акты. Акт Люблінскай вуніі, абвяшчаўшы злучэньне двух народаў, дзьвёх дзяржаў, у адзін народ і дзяржаву, і Трэці Літоўскі Статут, утварыўшы і новую констытуцыю Літоўска-Беларускага княства і глядзеўшы на княства, як на асобную дзяржаву, зьвязаную саюзам з Польшчай, як роўную з роўнай. Грамадзянства гэтай саюзнай дзяржавы зьяўляецца ״чужаземцамі“, ״загрнічнікамі" і абмежавана у правах, як і ўсе ״обчыя чужоземцы“.
Гаспадар вялікі князь. Па прывілею Люблінскай вуніі на чале агульнай Рэчы Паспалітай стаіць адзін кароль, які носіць тытул караля польскага, в. Князя Літоўскага, Рускага, Жмудзкага і інш. Кароль выбіраецца палякамі і літвінамі і адначасна на Сойме ў Польшчы. На выбары павінны выклікацца станы абоіх народаў, але адсутнасьць аднаго не павінна перашкаджаць выбарам. Асобнае абіраньне Велікім Княствам і ўзвядзеньне выбранага гаспадара на прастол Літоўска-Беларускага княства адмяняецца і ў будучыне не павінна быць і падабенства такога парадку. Абраны гаспадар павінен прынесьці агульную прысягу абоім народам і на адным месцы і аднолькавымі словамі зацьвярджаць правы і вольнасьці абоіх народаў.[1]
Гэтая пастанова праводзілася ў жыцьці ня так проста. Ужо пры абраньні Стэфана Баторага былі ў адсутнасьці паны Рады і паслы Вялікага княства. Яны протэставалі супроць выбараў караля бяз іх удзелу і грунтаваліся на тэксьці акту Люблінскай вуніі, па якім ні адзін народ не павінен абгаварываць спраў бяз удзелу другога. Яны папракалі Стэфана Баторага за тое, што ён абраны аднымі палякамі, ужывае цітул вялікага князя Літоўскаго, ня гледзячы на тое, што яны яго не абіралі сваім князем, не запрашалі на трон праз сваіх паслоў і не падавалі яму ўмоў. Хаця Баторы і принёс прысягу на ўмовы гаспадараваньня, але гэта ня мае сілы, бо супярэчыць жаданьням і воле літвінаў, як складзеныя аднымі палякамі. Літоўска-беларускія паслы прасілі, каб кароль устрымаўся ад коронацыі і пачакаў бы сойму, скліканага ў Варшаве, на якім адбудзецца новая элекцыя па згодзе абоіх народаў. Калі кароль ня зробіць згодна іх нарадзе, то яны выедуць, падаўшы прэтэстацыі аб нарушэньні іх праў і дагавору вуніі[2].
Перад сэнатам і пасламі польскага сойму літоўска-беларускія прадстаўнікі такжа протэставалі аб нарушэньні іх праў праз коронацыю бяз іх удзелу і абвесьцілі, што яны вольны ад акту вуніі, парушанай палякамі. Дзеля ўрэгуляваньня ўзаемаадносін ад палякаў былі зазначаны паслы ў Літву ў Мсьцібогаў, дзе сабраліся на зьезд літоўска-беларускія станы. Зьезд згодзіўся прызнаць Стэфана Баторыя вялікім князем і адправіў спэцыяльнае пасольства дзеля абвэшчаньня гэтага Стэфану Баторыю з тымі ўмовамі, па якіх яны прызнаюць яго вялікім