князем. Кароль прынёс другі раз 29 чэрвеня, пасьля каранацыі, болей чым праз месяц, прысягу перад літоўска-беларускім пасольствам у прысутнасьці сэнатараў і шляхты кароны, пакрэсьліваючы ў асобным лісьце, што гэта зроблена дзеля дабра і згоды падданых яму народаў. Апроч аддзельнай прысягі кароль Стэфан Баторы на адзельным дакуманце задаволіў патрабаваньні Літоўска-Беларускага княства, чым формальна былі парушаны ўмовы Люблінскай вуніі.[1]
Прызнаньне і прысяга Жыгімонта Вазы, як мы ўжо бачым, таксама адбыліся асобна. У статуце пакрэсьлена гэта асобная присяга гаспадара вялікаму княству: ״Так жа мы господар обецуем и шлюбуем под прысегою нашею, которую учынили есмо и всим станом обывателем его“. (ІІІ,1) Гэтыя факты сьведчаць аб тым, што літоўска-беларускія кіруючыя колы ня лічыліся з актам вуніі, праводзілі ў жыцьце свой погляд на князя, як гаспадара не агульнай рэчы Паспалітай, а свайго ўласнага гаспадара асобнай Літоўска-Беларускай дзяржавы.
Такі погляд на вярхоўную ўладу гаспадара Літоўска-Беларускага вялікага княства, як толькі на свайго князя, адбіўся ў статуце 1588 г., як новай констытуцыі вялікага княства.
Гэта констытуцыя, як асноўныя законы, зьяўляецца абавязкай і для гаспадара. Гаспадар ״сторож посполитое вольности“, абмежаваў свае правы, то цяпер ужо не ״заданьне“ і не ״уподобаньне“ ляжаць у аснове ўлады гаспадара, але ״певную границу панаваньня их пад нами права замерили“, тым што ״рачылесь учынити Статут новый“.[2]
Гэта палажэньне аб значэньні Статуту, як законаў ня толькі для грамадзянства, але і для гаспадара, падкрэсьлена і ў самым прывілеі Жыгімонта Вазы, зацьвердзіўшым Статут: ״Тот статут права великого князьства Литовского новоправленный, сим прывилеем нашом ствержаем и всим станем великого князьства Литовского к ужыванью ва вси потомные часы выдаем, водле которого уже як есмы сами господар, так и вси иные станы заховатисе маем“.[3]
Гэта агульнае і асноўнае палажэньне гаспадара, падлягаючага Статуту, конкрэтызавана ў асобных выпадках. Гаспадар вялікі князь па сваім сане мае абшары зямель і маёнткаў; у спрэчках ״той речи земляной маем мы и потомки наши великие князи литовские также одным правом яко и поданные наши великого князьства судитися".[4]
Маючы гаспадара, які зьяўляецца ня толькі вялікім князем літоўска-беларускім, але і каралём польскім, Статут забясьпечвае цэлым шэрагам артыкулаў ад магчымых нарушэньняў збоку гаспадара, як караля польскага, праў вялікага княства. Мы ўжо бачылі гэтыя адмежаваньні, разглядаючы жыхарства. Статут выразна забараніў гаспадару раздаваньне зямель, дзяржаў, посэсій і ўрадаў ״чужоземцам* і ״загранічнікам“ як агульным артыкулам, так і асобнымі.
На ўсім працягу Статуту гаспадар разглядаецца, як вялікі князь Літоўска-Беларускай дзяржавы. Цэлы шэраг артыкулаў, найчасьцей разделаў I-IV, абмежоўваюць уладу гаспадара, як вялікага княза. Разгляданьне іх не ўваходзіць у мэты гэтага артыкулу. Слаба зусім закранута вярхоўная ўлада, як гаспадара агульнай рэчы Пасполітай, маючая свае асобныя інтарэсы і абавязкі. Сутракаюцца толькі і ўпамінаньня аб тым, што гаспадар вялікага княства, адначасна зьяўляецца і гаспадаром другіх панств. Калі гаспадар будзе ў другой дзяржаве, то працяг часу дзеля яўкі ў суд гаспадарскі павялічваецца[5]. Гаспа-