дата, была того потрэба. ״Зьездам быў вырашан і шэраг другіх бягучых спраў[1].
У другой палове XVII ст. з‘езды перастаюць зьбірацца, але ў той час іх замяняюць павятовыя соймікі і пагроза парушэньня праў вялікага княства была паменшана дзякуючы ўмацаваўшамуся liberum veto.
Зьезды ў часы бескаралеўя прымалі характар ранейшых соймаў, якія вырашалі ўсе дзяржаўныя справы, без усялякай санкцыі спольнага сойму, на павятовых сойміках, а затым панамі раднымі і пасламі земскімі ўсяго княства на галоўным зьезде.
Галоўныя зьезды давалі магчымасьць абараняць і фактычна абаранялі інтэрэсы ўсяго княства і сваёй дзейнасьцю падтрымлівалі сазнаньне асобнасьці княства. Як перадсоймавыя зьезды, яны наперад вырашалі ў сваіх інтарэсах ўсе пытаньні, якія ставіліся на сойме, і на самым спольным сойме Літоўска-Беларускага княства выступае, як асобная дзяржаўная адзінка, інтарэсы каторай не заўсёды могуць супадаць з інтарэсамі Польшчы, як другой дзяржаўнай адзінкі.
Вырашэньне спраў княства перад спольным вялікім вальным соймам павінна была адбіцца і па самай дзенасьці сойму і на яго пастановах.
Калі задачай галоўнага зьезду княства была прывесьці да згоды ўсе пастановы павятовых соймікаў, то вялікаму вальнаму сойму трэба было зрабіць тое самае з пастановамі ўсіх галоўных зьездаў, склікаўшыхся да канца XVII веку апрача княства ў Вялікай і ў Малай Польшчы.
Вялікі вальны сойм, як прымечана гістарычнай літаратурай у сваёй польскай частцы меў характар конгрэсу, гэта значыць, зьезду суверэнаў, якімі была шляхта, або іх прадстаўнікоў, абіраемых на павятовых сойміках шляхты[2]. Калі можна было пагодзіць інтарэсы шляхты на павятовых сойміках, і затым, на галоўных зьездах, то трудней гэтага было дабіцца на вялікім вальным сойме, дзе зьбіралася шляхта розных дзяржаў, меўшых не ўсягды аднолькавыя інтарэсы, і наперад вырашанымі постановамі адносна кожнай з іх. Асабліва цяжка было дасягнуць згоды паміж Польшчай і Літоўска-Беларускім княставам, імкнуўшымся да працівалежных мэт і стаяўшых на працівалеглых пунктах поглядаў. У той час, як Польшча пачала лічыць Літоўска-Беларускае княства уцэленай у карону польскую, вялікае княства імкнулася да захаваньня сваёй дзяржаўнасьці і самастойнасьці. Такія імкненьні польскай шляхты і Літоўска-Беларускага княства выразна адбіліся ня толькі ў тым змаганьні, якое вялося па розных пытаньнях на спольным сойме, галоўным чынам, у другой палове XVI ст., але і ў соймавых констытуцыях і ў форме іх пабудовы.
Соймавыя пастановы, або констытуцыі першых соймаў пасьля Люблінскай вуніі падкрэсьліваюць свае пастановы, як адной Рэчы Паспалітай, і аднаго народу. Пабаровы унівэрсал, ухвалены на Люблінскім сойме 1569 году, нарачыта падкрэсьлівае адзінства дзяржавы; Літоўска-Беларускае вялікае княства разглядаецца як і другія ״паньствы“—Кіеўскае, Валынскае, Прускае, Мазавецкае, Жмуцкае,—гэта значыць, як зямля, краіна рэчы Паспалітай, займаючая аднолькавае становішча з пералічанымі землямі, належачымі і прыслухаючымі Польшчы. "Усім і кожнаму асобна... У кароне і ўсіх паньствах нашых, як у вялікім княстве Літоўскім, Кіеўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмуцкім, Падляскім, Інфлянскім і іншых, належачых да Кароны“[3],