Старонка:Дуброўскі.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

з дня прадажы Траекуравым, або выдачы Собалеву даверанасці, гэта значыцца з 17 .. года, а па смерці бацькі яго з 17 .. і дагэтуль, яны, Дуброўскія, бясспрэчна ўладалі, у тым сведчыцца на навакольных насельніках, якія, усяго 52 чалавекі, на дапытанне пад прысягай паказалі, што сапраўды, як яны могуць запомніць, названым спрэчным маёнткам пачалі ўладаць успамянутыя паны Дуброўскія назад гэтаму год з 70 без усялякай ад каго-небудзь спрэчкі, але па якім якраз акце або купчай, ім невядома. Успамянуты-ж па гэтай справе ранейшы пакупнік гэтага маёнтка, былы правінцыяльны сакратар Пётр Траекураў, ці ўладаў гэтым маёнткам, яны не памятаюць. Дом-жа паноў Дуброускіх назад гэтаму год трыццаць ад здарыўшагася ў іх маёнтку ў час ночы пажару згарэў, прычым староннія людзі даказалі, што даходу названы спрэчны маёнтак можа даваць, мяркуючы з таго часу разам штогодна, не менш як да 2000 рублёў.

Наупрэкі-ж гэтага генерал-аншэф Кірыла Петроў сын Траекураў 3-га студзеня гэтага года ўвайшоў у гэты суд з прашэннем, што хоць успамянуты гвардыі паручык Андрэй Дуброўскі і падаў пры ўтвораным следстве к справе гэтай выдадзеную нябожчыкам бацькам яго Гаўрылам Дуброўскім тытулярнаму саветніку Собалеву даверанасць на запраданы яму маёнтак, але па гэтай не толькі сапраўднай купчай, але нават і на утварэнне калі-небудзь такой ніякіх ясных доказаў па сіле генеральнага рэгламента 19 раздзела і ўказа 1752 года лістапада 29 дня не падаў. Значыцца, самая даверанасць цяпер, за смерцю самога давальніка, яе, бацькі яго, паводле ўказа 1818 года, мая дня, зусім знішчаецца. — А звыш таго — загадана спрэчныя маёнткі аддаваць ва ўладанне — каторыя з купчай, то па купчых актах, а каторыя не з купчай, то па розыску.

На азначаны маёнтак, прыналежны бацьку яго, пададзен ужо ад яго у доказ прыгонны акт, паводле якога і належыць, на аснове азначаных узаканенняў, з няправільнага ўладання ўпамянутага Дуброўскага адабраўшы, аддаць яму паводле права спадчыны. А як азначаныя памешчыкі, маючы ва ўладанні не належачы ім маёнтак і без усялякага ўмацавання, і карысталіся з яго няправільна і ім не належачымі прыбыткамі, то па разлічэнні, колькі такіх будзе прылічвацца па сіле... з памешчыка Дуброўскага і яго, Траекурава, імі задаволіць. Паводле разгляду гэтай справы і утворанай з яе і з законаў выпіскі ў К ** павятовым судзе вырашана:

Як з справы гэтай відаць, што генерал-аншэф Кірыла