выходзілі ў сад і спацыравалі пад наглядам двух бабуль. Час-ад-часу Кірыла Петровіч аддаваў некаторых з іх замуж, і новыя станавіліся на іх месца. З сялянамі і дваровымі абыходзіўся ён жорстка і з норавам; але яны выхваляліся багаццем і славай свайго пана і ў сваю чаргу дазвалялі сабе шмат што ў дачыненні да сваіх суседзей, спадзеючыся на яго моцную руку.
Звычайнымі заняткамі Траекурава былі раз'езды па сваіх шырокіх уладаннях; няспынныя банкеты і свавольствы, якія кожнадзённа прыдумляліся і ахвярай якіх быў звычайна які-небудзь новы знаёмец, хоць і старыя прыяцелі не заўсёды ад іх выратоўваліся, за выключэннем аднаго Андрэя Гаўрылавіча Дуброўскага. Гэты Дуброўскі, адстаўны паручык гвардыі, быў яго бліжэйшы сусед і ўладаў сямідзесяццю душамі. Траекураў, ганарысты у дачыненнях з людзьмі самай вышэйшай годнасці, паважаў Дуброўскага, не гледзячы на яго непамысны стан. Некалі былі яны таварышы ў службе, і Траекураў ведаў з практыкі нецярплівасць і рашучасць яго натуры. Слаўны 1762 год[1] разлучыў іх надоўга. Траекураў, сваяк княгіні Дашковай[2], пайшоў у гару. Збяднелы Дуброўскі прымушан быў падацца ў адстаўку і астацца жыць у рэштках свае вёскі. Кірыла Петровіч, даведаўшыся пра гэта, прапанаваў яму сваю дапамогу, але Дуброўскі падзякаваў яму і астаўся бедны і незалежны. Праз некалькі год Траекураў, адстаўны генерал-аншэф[3], прыехаў у свой маёнтак; яны ўбачыліся і ўзрадваліся адзін аднаму. З таго часу яны кожны дзень бывалі разам і Кірыла Петровіч, які з роду не рабіў нікому ласкі сваім наведваннем, заязджаў па просту у дамок свайго старага таварыша. Будучы равеснікамі, народжаныя ў адным саслоўі, выхаваныя аднолькава, яны крыху мелі падабенства у натурах і звычках. Некаторым чынам і лёс іх быў аднолькавым: абодва ажаніліся кахаючы, абодва неўзабаве аўдавелі, у абодвух асталося па дзіцяці. Сын Дуброўскага выхоўваўся ў Пецербургу, дачка Кірылы Петровіча расла на бацькоўскіх вачах і Траекураў часта гаварыў Дуброўскаму: «Слухай, браце, Андрэй Гаўрылавіч: калі твой Валодзька будзе мець
- ↑ У 1762 годзе Екацерына II (1729-1796) зрабіла з дапамогай гвардыі «дварцовы пераварот», скінуўшы з трона свайго мужа Петра III, неўзабаве забітага яе аднадумцамі. Яна захапіла ў свае рукі дзяржаўную ўладу. Пры гэтым перавароце дзед Пушкіна, афіцэр Ізмайлаўскага палка, верны Петру, быў пасаджан у крэпасць. Эпітэт «слаўны 1762 год» Пушкін ужыў іранічна.
- ↑ Е. Р. Дашкова - блізкая да Екацерыны асоба.
- ↑ Генерал-аншэф — вышэйшы генеральскі чын — «поўны генерал».