Старонка:Дуброўскі.pdf/25

Гэта старонка была вычытаная

— Дзякуй, родненькі, — адказалі бабы і адразу рушылі дадому.

Дуброўскі пайшоў далей. Два чалавекі наблізіліся да яго, яны на яго гукнулі. Дуброўскі пазнаў галасы Антона і Грышы.

— Чаму вы не спіце? — запытаў ён іх.

— Ці да сну нам, - адказаў Антон, - да чаго мы дажыліся, хто-б гэта мог падумаць...

— Цішэй! — перабіў Дуброўскі, — дзе Егораўна?

— У панскім доме, у сваім пакойчыку, — адказаў Грыша.

— Ідзі, прывядзі яе сюды, і выведзі з дому ўсіх нашых людзей, каб ніводнай душы ў ім не аставалася, апроч прыказных, а ты, Антон, запражы каня.

Грыша пайшоў і праз хвіліну з'явіўся з сваёй маці. Старая не раздзявалася ў гэтую ноч; апроч прыказных ніхто ў доме не заплюшчыў вачэй.

— Ці ўсе тут? — запытаў Дуброўскі, — ці не асталося каго ў доме?

— Нікога, апроч пад'ячых, — адказаў Грыша.

— Давайце сюды сена і саломы, — сказаў Дуброўскі. Людзі пабеглі ў стайню і вярнуліся, несучы бярэмы сена.

— Падкладзіце пад ганак. Вось так. Ну, хлопцы, агню!

Архіп адчыніў ліхтар. Дуброўскі запаліў лучыну.

— Чакай, — сказаў ён Архіпу, — здаецца, спяшаючыся, я замкнуў дзверы ў пярэднюю, ідзі хутчэй адчыні іх.

Архіп пабег у сенцы — дзверы былі адамкнёны. Архіп замкнуў іх на ключ, сказаў сам сабе: так ды не так, адамкні! І вярнуўся да Дуброўскага.

Дуброўскі паклаў лучыну, сена ўспыхнула, полымя шыбанула і асвятліла ўвесь двор.

— Авохці, — загаласіла Егораўна. — Владзімір Андрэевіч, што ты робіш?

— Маўчы, - сказаў Дуброўскі. — Ну, дзеці, бывайце, іду куды бог павядзе; будзьце шчаслівы з новым вашым панам.

— Бацька наш родненькі, — адказалі людзі, — памром — не пакінем цябе, пойдзем з табой.

Коні былі гатовы. Дуброўскі сеў з Грышам у воз і пазначыў месцам спаткання Кісцянёўскі гай. Антон сцебануў па конях, і яны выехалі з двара.

Узняўся вецер. У адну хвіліну полымя абняло ўвесь дом. Чырвоны дым віўся над дахам. Шкло трашчала, сыпалася,