Старонка:Дуброўскі.pdf/32

Гэта старонка была вычытаная

мужчый і жанчын накіраваліся на яе — першыя захапляліся яе прыгожасцю, другія ўважліва аглядалі яе ўборы. Пачалася абедня, дамашнія пеўчыя спявалі на клірасе, Кірыла Петровіч сам падцягваў, маліўся, не аглядаючыся ні направа ні налева, і з гордай пакорлівасцю паклапіўся ў зямлю, калі дыякан грымучым голасам успамянуў і «о зиждителе храма сего».

Абедня скончылася. Кірыла Петровіч першы падышоў да крыжа. Усе за ім рушылі, пасля суседзі падышлі да яго з прывітаннем. Дамы абкружылі Машу. Кірыла Петровіч, выходзячы з царквы, запрасіў усіх да сябе на абед — сеў у фаэтон і паехаў дадому. Усе накіраваліся следам. Пакоі напоўніліся гасцямі. Кожную хвіліну ўваходзілі новыя асобы і ледзь маглі праціснуцца да гаспадара. Пані селі паважным поўкругам, адзетыя па запозненай модзе, у паношаных і дарагіх уборах, усе ў жэмчугах і брыльянтах; мужчыны тоўпіліся каля гарэлкі і ікры, з шумным рознагалоссем гаворачы паміж сабой. У залі рыхтавалі стол на восемдзесят асоб. Слугі мітусіліся, расстаўляючы бутэлькі і графіны і падсцілалі абрусы. Нарэшце дварэцкі падаў голас: стол гатовы — і Кірыла Петровіч першы пайшоў садзіцца за стол, за ім рушылі дамы і паважна занялі свае месцы, трымаючыся некаторага старшынства; паненкі сціснуліся гуртам, як баязлівы статак козачак і выбіралі сабе месца адна каля другой. Супроць іх паселі мужчыны. На канцы стала сеў настаўнік каля маленькага Сашы.

Слугі пачалі разносіць талеркі па чынах, у выпадку иепаразумення кіруючыся Лафатэрскімі здагадкамі, і амаль заўсёды беспамылкова. Звон талерак і лыжак зліўся з тлумнай гаворкай гасцей, Кірыла Петровіч весела акідаў вачыма сваё застолле і быў шчаслівы сваім хлебасольствам... У гэты час уз'ехаў на двор фаэтон, запрэжаны на шэсць коней.

— Хто гэта? - запытаў гаспадар.

— Антон Пафнуцьіч, — адказала некалькі галасоў. Дзверы адчыніліся і Антон Пафнуцьіч Спіцын, тоўсты мужчына год пяцідзесяці, з круглым і рабым тварам, упрыгожаным трайным падбародкам, усунуўся ў сталовую, вітаючыся, усміхаючыся і ўжо збіраючыся прасіць выбачэння.

— Прыбор сюды, — закрычаў Кірыла Петровіч, — калі ласка, Антон Пафнуцьіч, садзіся і скажы нам, што гэта значыць: не быў на маёй абедні і на абед спазніўся. Гэта не ў тваёй ватуры, ты і багамольны, і з'есці любіш.

— Вінават, — адказаў Антон Пафнуцьіч, зацягваючы