Гэта старонка была вычытаная
Мая дудка. Эх, скручу я дудку! Такое зайграю, Што ўсім будзе чутка, Ад краю да краю! Ой! то будзе граньне, Як на павітаньне І як на вясельле, Нядоўга тыкеле: Скора скончу песьні... Покі дудка трэсьне, Ці паглохнуць людзі, Ці высахнуць грудзі, Сілы надарвуцца На радаснай дудцы І выцякуць слёзы На сухія лозы... Выйдзе душа парай, Падымецца хмарай, Туманом па рэчцы Расой разліецца, Каласочкі зросе, Каб жыто здалося. А хлеб зьядуць людзі, І зноў сьляза будзе. Ну дык грай-жа дудка! Каб-жа была чутка. Каб аж вушы драла; Каб ты так іграла, Каб зямля скакала! |