жывіце як трэба, ешце хлеб ад зерняў, малако, мяса жывёл, не ешце чалавека.
— Ну, калі ты ім так скажаш, яны цябе заб‘юць.
Ён зірнуў на мяне ўсё так-жа сур‘ёзна і сказаў:
— Не, не заб‘юць. Яны будуць рады павучыцца добраму.
Затым ён дадаў:
— Яны шмат вучыліся ад барадатых людзей, што прыехалі на лодцы.
— Дык табе хочацца вярнуцца дамоў? — паўтарыў я сваё пытанне.
Ён ухмыльнуўся і сказаў:
— Я не магу плысці так далёка.
Калі-ж я абяцаў даць яму лодку, ён адказаў, што з радасцю паедзе, калі я паеду з ім.
— Як-жа мне ехаць, — адказаў я. — Ды яны мяне з‘ядуць.
— Не не, не з‘ядуць, — сказаў ён з запалам. — Я зраблю так, што не з‘ядуць; я зраблю, што яны будуць цябе многа любіць.
Мой простадушны Пятніца хацеў сказаць, што ён раскажа сваім землякам, як я забіў яго ворагаў і выратаваў яму жыццё, і што за гэта яны палюбяць мяне. Пасля таго ён расказаў мне, з якой дабратой яны ставіліся да семнаццаці белых барадатых людзей, якіх прыбіла к берагу іхняй зямлі.
З таго часу, прызнаюся, у мяне засела думка паспрабаваць пераправіцца на матэрык і знайсці там барадатых людзей, аб якіх казаў Пятніца. Не магло быць ніякага сум-