Старонка:Завіруха (1929).pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

НЕЗНАЁМЫ

Зімняя ночка. Стужа у полі.
Вецер сярдзіты гудзе…
К вёсцы убогай ціха, паволі
Хтось незнаёмы ідзе.

Сьнег па калені… Зьніклі дарогі…
Зоркі на небе няма…
З холаду зябнуць рукі і ногі —
Жалю ня мае зіма.

Бачыць здалёку сьвеціць ваконца —
Йдзе незнаёмы туды,
Покуль з-за лесу выгляне сонца,
Ўкажа на полі сьляды.

Доўга ён блукаў… Вось і хаціна…
Дзьверы хутчэй адчыніў…
А на камінку сьвеціць лучына:
Шчасьця такога ня сьніў.

Дзеці спужаліся, сталі хавацца,
Туляцца ціха ў куток,
Маці пытае: „Як мусіш звацца?
Чый і адкуль ты, сынок?“