Гэта старонка не была вычытаная
Хай буду я куляй варожай забіты,
Ня кіну таго, хто паіў і карміў.
Ня кіну ніколі цябе, мая вёска!
Пад крыжам лепш лягу ў зямліцы сваёй!“
Ён доўга маліўся… За сьлёзкаю сьлёзка
Ліліся, як дожджык, з вачэй…
А раніцай людзі ішлі ля дарогі
І бачаць, хтось мёртвы ляжыць…
Абняўшы крыж моцна, памёр там убогі,
Чужынцам ня хочучы быць…
1919 г.
|}