Старонка:Завіруха (1929).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

РОДНЫЯ ПТУШКІ

Ахвярую сваім на чужыне.

I. У ВЫРАЙ

Надходзіў час зімы сьцюдзёнай,
Плылі над краем цёмны хмары,
Зьмяніўся колер траў зялёных,
Замоўклі жабы у выгарах.

Халодны вецер дзьмуў з паўночы
І песьню жальбы пеў у полі;
Чарней, як сажа, сталі ночы,
А ўдзень туманна, як ніколі.

І чуюць птушкі — холад, сьцюжа
Краіну раптам агартаюць…
Са смуткам ў грудзях яны гужам
У край чужацкі адлятаюць.

Апошні погляд поўны жалю
На родны кідаюць палетак…
Назад іх вабяць руняў хвалі,
Чароўны пах асеньніх кветак.