Стаіць маўкліва сонны гай, І хмара сонца затуліла… Зноў цень паўзе на родны край, Замест праменя з небасхіла.
Стары вяртаецца звычай, Ідзе жыцьцё, што нас труціла… І песьню жальбы зноў сьпявай, Хоць гэта песьня і ня міла…
1919 г.