Старонка:Завіруха (1929).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

НА МОГІЛКАХ

Ахвярую А…

Сьпявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай,
Пра лепшыя дні, пра вясну,
Пра наша каханьне, галубка, сьпявай —
Пад ціхі твой сьпеў я засну.

Ці помніш спатканьне, нясьмелы пагляд…
Нам зорка там з неба упала,
Там месячык ясны ўзіраўся на сад,
Ты думкі мае угадала.

І песьню пачуў я, ты пела тады,
А гукі нясьліся далёка,
Тэй песьні вясеньняй засталісь сьляды,
У сэрца запалі глыбока,

Гады праляцелі… Нібы неўзначай,
Мы разам спаткалі вясну…
Дык зноў тую песьню, дзяўчынка, сьпявай, —
Пад ціхі твой сьпеў я засну…

1920 г.