Старонка:Завіруха (1929).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

ДЫМАМ І ПАЖАРАМ…

Дымам і пажарам зьнішчаны палацы,
Кроўю новай раці змыты злыдняў сьлед,
На чырвоных плямах хату вольнай працы
Мы будуем дружна… Гэй, дзівіся, сьвет!

Рукі ўсе ў мазолях, пот ліе у вочы…
Цяжка… Што-ж!.. Нічога! Прыдзе й нам спачын!
Дні мы ўсе працуем, мы працуем ночы…
Новы сьвет будуем дружна, як адзін,

Сьвет стары мы палім — гэта наша справа,
Хто з людзей пасьмее кінуць нам папрок?
Будавалі ўсё мы — нішчыць маем права…
Хай усё затопіць нашай працы сок.

Ворагі свабоды шэпчуцца паціху,
Чуюць, што надходзіць іх апошні дзень…
Страшна ў дзень расплаты: моляцца бяз дыху
І снуюць між намі, нібы мёртвых цень.

Моліцца у цэркві поп — іх паслугачы,
Крыж сьвяты цалуе, шчыры вартаўнік.
А ў кутку са сьвечкай сыпле сьлёзы, плача,
К вобразу прачыстай тварам хтось прынік.