Старонка:Завіруха (1929).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

Дык хай жданай свабоды агонь,
Няхай грэе хоць вашы магілы,
Няхай праўду раскажа, ня сон,
Над магілаю крыж вам пахілы.

А мы песьню сьпяем вам свабоды
Гучна так, каб пачулі ў зямлі,
Што ваш сьцяг абароняць народы,
За які ў барацьбе вы ляглі.

1921 г.

|}