Старонка:Завіруха (1929).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

ДВА

Ў кароне залатой, утканы аксамітам,
Убраны пэрламі ён з галавы да ног
І дымам аўтара сьвятога ён спавіты, —
Ён сьвету уладар, ён цар зямлі і бог.
Ў руках трымае ён завостраную піку
І ёю пабядзіць хацеў-бы цэлы сьвет…
Яго паслугачы, а раць іх невяліка,
З малітвай на на вуснох ідуць за ім усьлед:
„Ўладыка капітал“. Ён хоча панаваць.
Заместа гімну ён — народу крыкі чуе:
„Вайна табе, палач! Ці жыць — ці паміраць!“

Другі ўладар зямлі убраны няпрыгожа,
На ім ня золата, ня срэбра зіхацяць;
Над галавой яго, чым пахваліцца можа,
Спрадвеку сонца бляск, мільёны зор гараць.
А дым яго абвіў, дым фабрык і заводаў,
Ў руках трымае ён серп з молатам і плуг,
За ім-жа грамада пакрыўджаных народаў —
Раць моцная ідзе, — дзяцей яго, ня слуг.
Чырвоны сьцяг над ім… „Ўладыка сьвету — Праца“, —
Чытаем надпіс мы… Блакітны небасхіл