Старонка:Завіруха (1929).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

РАБОТА ЙДЗЕ

Работа йдзе: вайна, пажар…
Глядзіць у вочы голад-цар!..
Куды ня йдзі — крывавы сьлед, —
Народ будуе новы сьвет.

І чуе вораг сьмерці час,
Апошні сілы шле на нас…
Але дзе шмат крыжоў, магіл,
Гатова раць там новых сіл…

Яна ідзе на сьмертны шлях,
Ў руках дзяржыць Чырвоны сьцяг…
Уперад мкнецца грамадой;
Ідзе, заве: „на бой! на бой!“

Агонь ня тухне. Кожны дзень
Расьце іх лік, як ў рань прамень…
Бой скончаць хутка… На крыжах
Разьвесіць моладзь вольны сьцяг!

1920 г.