БЕЛАРУСЫ
Родная зямелька Крывёю заліта, Лес, балоты, поле Курганамі ўзрыта,
Родная зямелька Ворагаў змагала… Цяпер волі зорка Над ёй зазіяла.
Родная зямелька Мусіць ‘шчэ змагацца… Ідзе ў бой, хто хоча Беларусам звацца…
Родная зямелька Жыць хоча раздольна… Што мілей для сэрца, Як краіна вольна?
Родная зямелька Ў бой апошні кліча… Йдзе, хто хоча волі, Дык сынам заліча!
1920 г.