Старонка:Завіруха (1929).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

АПОШНІ КРЫК

Як гоман лесу ў непагоду,
Як з пушчы зьвера дзікі зык,
Ў наш край даносіцца з заходу
Паноў апошні… страшны крык…

Туды зьляцелісь ўсяго сьвету
Ўсе крывапійцы-багачы,
І там ‘шчэ вольна, без запрэту
Лятаюць, нібы крумкачы

Крычаць і ўюцца дні і ночы
Над згніўшым тронам каралёў:
Ім поту хочацца рабочых,
Ім піць з сялян патрэбна кроў…

У сэрцы іх жыве замера,
Каб зноў вярнуць няволі век…
Але ня згасьне ў людзях вера, —
Рабом ня будзе чалавек!

Падняцца можна і за хмары,
Але лятаць ня доўга вам…
Ваяк чырвоны — пролетары —
Дастане куляю і там!

1920 г.