Гэта старонка не была вычытаная
І на песьню жалобную гэту
Кожны дар свайму брату прыносіць.
Куды з ветрам іх плач дакаціўся,
Куды сьлёзы зьнясьлі Волгі хвалі,
Там працоўны народ прабудзіўся,
Ў бойку з голадам ўсе там паўсталі…
І з надзеяй працягвае рукі
Той народ, дзе пануе цар-голад…
Верыць ён: хутка кончацца мукі, —
Голад зможа саха, серп і молат.
1921 г.
|}