Старонка:Завіруха (1929).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

СЬВЯТА

Над шумным лесам, над балотам
Узьняўся новы дзень,
І неба сонца пазалотай
Зямлі схавала цень.
Аджмурыў бляск бяздольным вочы,
Ідуць на лепшы шлях…
Збыліся думкі чорнай ночы,
Разьвіўся вольны сьцяг…
Народ спазнаў кім мусіць звацца…
Нявольнай працы край,
У знак пабеды вольнай працы,
Сьвяткуе першы май.

1921 г.