Гэта старонка не была вычытаная
Паложце вянкі на галовы,
Аблітыя золатам сонца,
Хай музыка йграе бясконца…
Вітайце дзень Вольны і Новы.
Дзень сьвята, вялікага сьвята, —
Дзень працы сьвятой вызваленьня!
Бог крыўды, бог зьдзеку расьпяты…
Дзень сьветлых ідэй адраджэньня!.
Сьпеў майскі — народ уздымае,
Працоўную раць ён гартуе…
Час прыдзе — ўвесь сьвет засьвяткуе
Вялікі Дзень Вечнага Мая!
1921 г.
|}