Старонка:Завіруха (1929).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

АХВЯРУЮ БЕЛАРУСКАМУ ХОРУ
ТЭРАЎСКАГА

Гэй! Сьпявай-жа мацней на прадвесьню,
Мо‘ хутчэй да нас прыдзе вясна,
Сьпявай родную, пекную песьню,
Будзі край наш ад цяжкага сна.

Няхай песьня далёка нясецца,
Хай разбудзіць таго, хто ‘шчэ сьпіць.
Ува ўсіх тады сэрца заб‘ецца, —
Не захочуць далей гэтак жыць…

Аб мінулым нам песьня гавора,
Што і мы калісь вольна жылі…
Дык сьпявай-жа пра радасьць і гора,
Роднай песьняй хоць нас весялі!

Захавалась яна пад прымусам,
Як жылі у няволі ўпярод…
Калі песьня жыве беларуса,
Будзе жыць беларускі народ!

1919 г.