НЕВЯДОМАЯ
Яна дрыжачаю рукою Душы маёй кранула струны І падняла над галавою Вянок поэта — дар фортуны.
Сказала: грай, поэт, бяз жалю, Твая хай ліра не заплача… Вясёлы сьпеў пачуюць далі, А сьлёз і блізка не пабачаць.
Яе я болей слоў ня чую, Але вясёла, гучна граю… І толькі цяжка сам сумую, Бо сын гаротнага я краю.
1922 г.