Гэта старонка не была вычытаная
так сказалі Блазну паніны паслугачы.
Ня вельмі ўжо я й ахвоча іду на паніны вочы, — сказаў Блазан мужыкам, — заўтра сустрэнемся…
Кажуць мужыкі: „глядзі ты, Блазан які разумны. Хто-б то ён быў?..“
Прывялі Блазна да пані.
— Што скажаш, дурню? — спыталася паня з ганку.
— Я хоць і дурню, але й паня неразумна! — адпаліў мігам Блазан у паніны вочы, ды як пачне, ды як пачне не па-нашаму пані нештачка гаварыць: дзіва дый годзе!..
А пані пачужацкаму ўмела. Сьпярша й слухаць не хацела, а праз хвіліну — слухае вушы адарваць ня можа… А Блазан ні то пяе, ні то кажа нештачка мі-