Гэта старонка не была вычытаная
лагучнае: і разумець не разумееш, а слухаеш і сам.
Выслухала Блазна пані. Накарміць, напаіць ды спаць укласьці у пуховай пасьцелі загадала.
Глядзяць мужыкі, дзівяцца, веры не даюць. Што-б то было?
А пасьля ўспомнілі:
— Ці ня той то Блазан да нас прышоў, што па ўсяму сьвету ходзіць?..
Пераначаваў ночку Блазан, ды назаўтра зноў да мужыкоў прышоў казкі дзівосныя пра краіны заморскія казаць (нядзелька была).
Слухаюць мужыкі, дзівяцца, веры не даюць.
А Блазан кажа пра краіны заморскія, пра гарады мармуровыя, пра воды нязьмераныя, пра палацы рымскія — слухаюць мужыкі,