Гэта старонка не была вычытаная
Ад вёскі да вёскі хадзілі шэпты-перашэпты, што ходзіць па сьвеце Блазан, такі абадраны, такі абшарпаны, згаладалы, і дзівы-дзіўныя людзям кажа.
А Блазан той і сапраўды па сьвеце хадзіў, ад вёскі да вёскі, ад сяла да сяла, ад краю да краю. І дзівы-дзіўныя людзям казаў; незразумелыя часам дзівы былі ў Блазна. Адным ён казаў, што ёсьць у цёмных водах мора-акіяну ключы залатыя, якімі можна ваду замкнуць і спыняцца рэчкі срэбна-вадзяныя; другім ён казаў, што ў дзікіх лясох-дубровах жывуць людзі-ня-людзі, зьвяры-не-зьвяры,