Старонка:Заранкі (1924).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Што ў руках трымае моцна
Свой чырвоны сьцяг
І рухае цьвёрдым крокам
Ён на новы шлях…
Хай-жа й далей йдуць упарта
Сейбіты твае
І кідаюць жменяй поўнай
Зерняты свае.
Хай насеньне ў вольным краю
Дасьць свой моцны плён;
Хай ўзрастае крей мой родны,
Хай красуе ён!

|}

ВАСКРОС КРАЙ…

Зямля ачнулася ад сну,
Сьпяшыць спаткаць красу-вясну.

Нясецца гучны шум ў палёх,
Вясёлы гоман па лясох.

Руччы зьвіняць, шумяць, гудуць,
Да новага жыцьця завуць.

Шумяць, бурляць вадой лугі…
Парваны путы-ланцугі.

Ляціць яскравай марай сна
Ў наш край цудоўная Вясна.

Наўкола чырвань зіхаціць;
Аб волі вестка скрозь ляціць.

І разам з ёй шчасьлівы гук:
«Гаротны люд пазбыўся мук!..»

І дзіва шле зычлівы лёс:
Наш край запраўды ўжо васкрос,

Пазбыўся ўціску і ныцьця,
Васкрос для новага жыцьця!