Старонка:Заранкі (1924).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Золак сьветлы і яскравы
Спатыкае сёньня край…
Вольны люд, гэрояў працы
Апявай!

|}

ПЕРШАГА МАЯ.

Праз горы мёртвых мы калісь
На гэта сьвята йшлі
І сьцяг чырвоны ўсіх краёў
Тады з сабой нясьлі.

Сьвятым для нас дзень гэты быў,
Надзею нам даваў;
Чырвоным бляскам ён сваім
Нам сэрцы запаляў.

І доўга ўпарта білі ў лад
У кузьнях кавалі,
Будзілі наш прыспаны люд,
Працоўны люд зямлі.

Пачуў той кліч — і ўстаў народ,
Прыгнечаны здаўна.
Зазьяла воля й прынясла
З сабой сьвятло яна.

Сьвяткуй свой май, працоўны люд:
Ня будзе ўціску ўвек!
І новым днём нясіся, гымн, —
Стаў вольны чалавек!..

НОВАЯ ЖАЛЕЙКА.

Дзіўная рэч нам зьявілася:
Мары ўвайшлі у жыцьцё.