Старонка:Заранкі (1924).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

СКАЛА І СФІНКС.[1]

„Прыгнячоныя жывуць надзеяй на звальненьне.“

На высокай, магутнай гранітнай скале
Сфінкс разлёгся і ўдаль пазірае.

Шмат прайшло ўжо гадоў, а ён важна ляжыць
І відаць, што нічога ня дбае.

І ні разу у гордай яго галаве
Не радзілася думка жывая,

Як жыве й адчувае скала, што пад ім,
Што яго шмат сталецьцяў трымае.

Пракананы даўно быў стары, што скале
Лёc назначыў на вечныя векі

Трымаць моўчкі яго, і ад зьдзеку таго
Век ня звольняць ніякія лекі.

Памыліўся аднак у тых думках гультай.
Час ляцеў… Дождж і вецер паволі

Напявалі граніту і ўночы і ўдзень
Вечна дзіўную песьню аб волі.

Гаманілі яму, што ня трэба тут сфінкс,
Што прыносіць ён шкоду сабою,

І што можна пазбыцца цяжару таго
Толькі упартай бітвой-барацьбою.

*

І задумаўся моцнаю думкай граніт:
„Цярпець зьдзек, прыгнячэньне ліхое

Можа лёс і ня думаў яму назначаць;
Можа тут ашуканства якое?..“

І ўзьнімаліся думкі адна за аднэй
І упарта снавалі узоры

  1. Сфінкс — ідал у эгіпцянаў з львіным, целам і чалавечай галавой, высечаны з каменя.