Старонка:Заранкі (1924).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Аб жыцьці, дзе і шчасьця і радасьці шмат.
І аб вольным сьвятлістым прасторы.

Марыў дзіўны малюнак асілак — граніт:
Яго дзеці — пяшчынкі ўжо вольны,

І мігцяць яны ў хвалях люстранай ракі
Ў працы дружнай уцешнай супольнай…

Адрадзіўся граніт пасьля гэтых хвілін. —
Сталі дні яму надта нямілы;

Схамянулася моцнае сэрца ў грудзёх,
І пачуліся новыя сілы.

па чаў аддзяляць ён пяшчынкі свае;
Іх падхватываў вецер і хвалі

Ля скалы, плюскатаўшай бурлівай ракі, —
Яны з хвалямі ўдаль адплывалі…

*

Горды сфінкс у сваім асьляпленьні й ня знаў,
Што з цярплівым гранітам рабілась.

І прышоў дзень збавеньня для ўпартай скалы,
І гранітная глыба размылась.

Дунуў моцны віхор — і зваліўся той сфінкс, —
Быццам гром загрымеў з грознай хмары —

І ўміг згінуў у хвалях бурлівай ракі;
Быў даўно ўжо ён варт гэтай кары!

Заскакалі вясёла пяшчынкі над ім
Ад уцехі, што вольна ім стала,

І хутчэй засыпаць сталі ката свайго,
Каб уміг аб ім памяць растала.

Уздыхнулі свабодна пяшчынкі скалы, —
Прышла воля й да іх залатая, —

Узялісь будаваць жыцьцё новае скрозь
Закіпела іх праца жывая.

Сярод працы сваей не забылі яны
І сусьветных братоў і іх ранаў;

Прыгнячоным усім яны шлюць гучны кліч:
„Гэй, скідайце хутчэй вы тыранаў!..“

|}