Каго люты мароз
Тут так моцна скаваў,
Каб сьвяты ваш агонь
Асьвячаў, аграваў…
Дык палай-жа, сьвятло,
Ясным сонцам палай:
Хай праменьні твае
Паляцяць на ўвесь край!
Дай нам моц, каб хутчэй
Люд магутным тут стаў,
Абудзі, узьнімі —
Каго сон спанаваў!
|}
У КУПАЛЬСКУЮ НОЧ. Гэй, паліце агні — час ў дарогу ўжо нам! Гэй, хадзем-жа, браты, ўсей грамадай у бор! Мы ідзём… Думкі сьветлыя з намі ляцяць, Запалаў ужо ясны наперадзе сьвет: З цьвёрдай верай ідзём агняцьветы ірваць, |