Старонка:Заранкі (1924).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

Птушыныя песьні ў паветры
Утораць плюскотам яе.
Іду сенажацьцю зялёнай…
Як хораша ўлетку ў палёх!
Акрыт дываном луг квяцістым.
Схавалася рэчка ў кустох…
Я ў рэчцы… Сьцюдзёныя хвалі
Плюскочуцца тут ля мяне.
За рэчкай блакітныя далі…
Як дзіўна — чароўна тут мне!
Ліецца цудоўная сіла
Ў душу ад прыроды сьвятой.
Я чую, як моцна зьліваюсь
З прыродай навекі душой.

|}

ВАСІЛЬКІ.

Кветачкі сінія,
Вочкі вы мілыя,
Вясной раджаліся,
Ў расе купаліся.
Усходзіць сонейка,
Заходзіць сонейка —
На сініх венчыках
Расінкі іскрацца.
Во пчолка звонкая
Схінулась к венчыку,
Салодкі мёд яна
Зьбірае з кветачак.
Во матылёк ляціць —
Мігціць між кветкамі;
Яму тут весела
Ў праменьнях сонечных.
Прышла дзяўчыначка,
Прышла маленькая,