Старонка:Заранкі (1924).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

Чаму я так доўга ня бачу
Цябе, сьветлы гэні ты мой?
Адзін… безнадзейна я плачу;
Даўно ня вітаюсь з зарой.

Зьявіся вясеньняй парою…
Прырода ўжо ўстала ад сну,
Блішчыць ужо траўка расою,
Жаўрук прывітае вясну.

І гай апрануўся рунёю,
Шчабеча ў кустох салавей,
Лугі зелянеюць травою,
Блакіт небасхілу, ясьней…

Не!.. клічу цябе я дарэмна,
Бо голас ня чуеш ты мой:
Далёка цяпер ты, далёка…
Калі-ж зноў пабачусь з табой?!

|}

МАЁ ЖАДАНЬНЕ.

Будзь ў маім жыцьці ты
Зоркай пуцяводнай,
Променем яскравым,
Кветкай, птушкай роднай.
Я хачу, каб зорка
Зіхацела ясна,
Каб было з табою
Жыць мне сьветла, шчасна;
Каб цяпло той промень
Нам даваў, як сонца,
Саграваў жыцьцё нам
Шчаснае бясконца.
Я хачу, каб кветка
Душу прыбірала,
А каб птушка родна
Вечна мне сьпявала.