Старонка:Заранкі (1924).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

ПЧОЛКА.

Толькі наступіла
Пара веснавая, —
Выляцёла ў поле
Пчолка залатая.

Ёй за шчырай працай
Весела і шчасна;
Тут красуе верба,
Сонца сьвеціць ясна;

Лётае па красках
Пчолка працаўная,
Кветачкі цалуе
І мядок зьбірае.

Назьбірала пчолка
Пыльцы і мядочку:
Ім накорміць дзетак
У сваім дамочку…

У вульлі шумліва:
Праца там кіпела.
К родненькай сямейцы
Пчолка прыляцела.

ПАСТУШОК.

Сонца толькі што ўзышло,
Шле наўкол сваё сьвятло.

Выйшаў з хаты пастушок
І зайграў ён у ражок.

Пастушок: „Ту-гу, ту-гу!..
Добра будзе на лугу

Майму стадку пагуляць,
Роснай траўкі пашчыпаць“.