Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/156

Гэта старонка не была вычытаная

Ці творчай чыннасьці праддзень
Ў тваю істоту не ўраніў
Зьдзяйсьненьня мар, зьдзяйсьненьня дзіў
Натхняўшых многа пакалень?
Пясьняр-званар, здымі з сябе
Часовай мяртвасьці натхлань
І песьняй радаснай літань
Пашлі працоўных барацьбе.
Сустрэнь ты гімнам бляск зары
У змаганьні ўстаўшых новых днёў,
Прыход Комуне спрарачы…
Або ў бяспогадзі памры,
Няймючы песьням новых слоў…
Ну, толькі далей не маўчы.

Менск, 29/I 1921

|}