К 50-годзьдзю Парыскае Комуны
Ідуць гады, мінае час,
Жыцьця былога рвуцца струны, —
Ўсё дальш і дальш стаіць ад нас
Здарэнь Парыскае Комуны.
Мінае час — аднак завет
Яе вялікіх дасягненьняў
Прыносіць нам з далёку лет
Імпэт ваяцкага натхненьня.
Вялікі ўздым — пазыў ваяк,
Змаганьне слаўных комунараў,
К свабодзе вечнай даюць знак,
Што нам гарыць з-за цемні хмараў.
Ў цяжкой вайне за сьветлы час,
За волю, ў сьвеце панаваньне,
Справодзіць нас, скрапляе нас
Ўспамін вялікага паўстаньня.
Сям‘я адважных ваякоў,
Герояў ўвенчанай свабоды,
Сягнуўшых ўзяць ад палачоў
Іх ўласьць, каб даць яе народу.
І сем дзесяткаў бурных дзён
Упартай, пільнай іх будовы
Пад націск воражных колён
На горад, ўстаўшы к долі новай;
|