Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/158

Гэта старонка не была вычытаная

I дальш іх сьмерць ў абойме мук,
Адвагай дзіўнаю ўвабрана,
Крывёй іх змыты вуліц брук
I зьдзек над мёртвымі цяламі, —
То ўсё страніцы змогі той,
Якую мы вядзем няўпынна
Пры днёх Парыскіх успаміне
За панства волі над землёй…
Ідуць гады, мінае час,
Жыцьця старога рвуцца струны, —
Няхай для бітваў крэпіць нас
Ўспамін Парыскае Комуны.

Менск, 11/III 1921

|}