Загудзі ты, вецер,
Скалыхні вярбіну;
Засьпявай ты песьню,
Мілая дзяўчына!
Засьпявай як птушка
Летняю парою,
Каб было мне шчасна
Пасядзець з табою;
Каб сагнала песьня
Ўсю нуду ліхую
І ўвабрала душу
Ў вопратку другую:
Радасьці, вясельля,
Шчасьця і любові…
Каб нуды сарвала
Моцныя аковы…
Засьпявай, галубка,
Засьпявай, дзяўчына!
Скалыхні ты, вецер,
Скалыхні вярбіну.
Капыль, 1909
|